Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кожны новы год - з новым жыллём

13.12.2025
Кожны новы год - з новым жыллём<br />

Ужо трэці год запар у Талачынскім раёне ўводзяцца ў эксплуатацыю шматкватэрныя жылыя дамы. 2021 год не стаў выключэннем.

Завяршаецца будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Будаўнікоў у г.Талачыне. Увесці ў эксплуатацыю плануецца да канца бягучага года.

26 кватэр будуць прадастаўлены шматдзетным сем'ям, 13 жылых памяшканняў фінансуюцца з абласнога бюджэту і будуць мець статус арэнднага жылля, 1 кватэру будуе за кошт уласных сродкаў Талачынскі лясгас для сваіх спецыялістаў.

Цяпер ажыццяўляюцца работы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі, абсталяванню даху, праводзяцца ўнутраныя аддзелачныя работы, пракладваюцца інжынерныя і вадаправодныя сеткі.

Пры надыходзе спрыяльных умоў надвор'я будуць завершаны работы па афарбоўцы фасада будынка, азеляненню і добраўпарадкаванню.

На гэтым будаўніцтва жылля не заканчваецца…

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.