У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам непаўналетніх у Талачынскім раёне праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!».
З пачатку бягучага года на дарогах рэспублікі загінула 1 дзіця, 29 непаўналетніх атрымалі траўмы. На тэрыторыі Віцебскай вобласці пацярпела 4 непаўналетніх.
Паважаныя дарослыя! Будзьце заўсёды гатовы да з'яўлення юных удзельнікаў дарожнага руху на вашым шляху! Не забывайце аб тым, што ваша няўважлівасць на дарозе можа абярнуцца вялікай трагедыяй!
АДАІ Талачынскага РАУС