Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камісія па садзейнічанні занятасці Талачынскага раёна працуе з кожным звярнуўшымся

14.01.2025
Камісія па садзейнічанні занятасці Талачынскага раёна працуе з кожным звярнуўшымся<br />

На чарговым паседжанні камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна разгледжаны сітуацыі 6 грамадзян.

Кожная гісторыя звярнуўшагася патрабуе індывідуальнага падыходу.

Чакаючы вымушанага скарачэння, грамадзянін звярнуўся з надзеяй на дапамогу. Па выніках размовы і па ўзгадненні з наймальнікам, ён накіраваны на сумоўе.

Цяжкая жыццёвая сітуацыя выяўлена ў іншага заяўніка. Яму будзе аказана дзяржаўная падтрымка і дапамога ва ўсталяванні групы інваліднасці.

Астатнім звярнуўшымся грамадзянам выдадзены накіраванні на працаўладкаванне.

Калі Вы знаходзіцеся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі па пытанні працаўладкавання, Вы можаце звярнуцца ў камісію. Уся інфармацыя аб рабоце камісіі знаходзіцца тут.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.