22 верасня 2020 года на базе вайсковай часці 52287 прайшла абласная спартакіяда сярод падлеткаў, у дачыненні да якіх вядзецца індывідуальная прафілактычная работа, маладых членаў добраахвотных дружын (Маладзёжны атрад аховы правапарадку). Удзел у спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 каманд.
Зборная каманда Талачынскага раёна з годнасцю праходзіла такія выпрабаванні, як спартыўна-прыкладное мнагабор'і (2-ае месца), паласа перашкод (3- е месца). Ва ўпартай барацьбе каманда нашага раёна заняла другое месца, саступіўшы толькі камандзе з Лёзненскага раёна.