Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Юныя біятланісты заваявалі два медалі абласнога першынства

22.07.2025
Юныя біятланісты заваявалі два медалі абласнога першынства<br />

На першынстве Віцебскай вобласці па летнім біятлоне сярод юнакоў, якое адбылося ў Гарадку, пераможцам сярод спартсменаў 2009-2010 гадоў стаў выхаванец Талачынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Лапікаў (трэнер Павел Купрыянец). Трэцяе месца заняў Арцём Маслакоў, які займаецца ў СДЮШАР «Алімпіец» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Дурана.

Тым самым, нашы землякі прайшлі адбор на другі этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлону і з 22 па 25 ліпеня ў складзе зборнай вобласці выйдуць на старт у Гомелі. Трансляцыя спаборніцтваў 24 і 25 ліпеня будзе даступна на YouTube-канале Беларускай федэрацыі біятлона.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.