Бясплатны дадатак дапаможа беларусам даведацца адрас свайго ўчастка і кантактны тэлефон участковай выбарчай камісіі, азнаёміцца з біяграфіямі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, а таксама з афіцыйнымі навінамі бягучай выбарчай кампаніі.
Дадатак прэзентавана на платформах Android і iOS.
Акрамя таго, сэрвіс даступны і карыстальнікам кампутараў, якія могуць выкарыстоўваць для атрымання інфармацыі спецыяльна распрацаваны раздзел на сайце Мінскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ».