Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзяржаўтаінспекцыя правядзе ў Талачынскім раёне прафілактычнае мерапрыемства

18.02.2025

У Талачынскім раёне з 17 па 20 лютага пройдзе прафілактычнае мерапрыемства па папярэджанні ДТЗ з удзелам і па віне пешаходаў. 

У гэты час дзяржаўтаінспектары будуць асаблівую ўвагу надаваць выкананню пешаходамі правілаў дарожнага руху. Да таго ж вучні 1-2 класаў з 17 па 24 лютага знаходзяцца на дадатковых зімовых вакацыях, а значыць у гэтых хлопцаў з'явілася больш вольнага часу. Для таго каб дзіцячыя свавольствы не былі спалучаныя з небяспекай на зімовых дарогах, дзяржаўтаінспектары рэкамендуюць бацькам правесці з дзецьмі гутарку аб правілах бяспечных паводзін на дарозе.

ДАІ Талачынскага РАУС

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.