Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні праекта Канстытуцыі праходзяць у Талачынскім раёне

04.01.2025
Дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні праекта Канстытуцыі праходзяць у Талачынскім раёне<br />

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Валевіч сустрэлася з калектывамі Талачынскай раённай бібліятэкі, рэдакцыі газеты «Наша Талачыншчына», Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па Талачынскім раёне.

Падчас размовы былі асветлены ўсе асноўныя і найбольш важныя змены, якія прапануюцца ў абмяркоўваемым праекце галоўнага Закона краіны.

«Вы не толькі як грамадзяне дзяржавы, але і, перш за ўсё, як работнікі сацыяльнай сферы, разумееце, што ўдасканаленне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - гэта сур'ёзны і неабходны крок на шляху да развіцця і росквіту нашай суверэннай дзяржавы», - адзначыла Алена Валевіч.

P.S.: У Талачынскай раённай бібліятэцы функцыянуе публічны цэнтр прававой інфармацыі, дзе можна азнаёміцца ​​з праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у друкаваным выглядзе (г.Талачын, вул.Дзяржынскага, 1).




© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.