З 3 па 10 сакавіка ў Талачынскім раёне Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць мерапрыемства па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў.
Мэтай мерапрыемства з'яўляецца ўзмацненне дысцыпліны ўдзельнікаў дарожнага руху, папярэджанне ДТЗ, звязаных з наездам на пешаходаў. Важным для пешаходаў у цёмны час сутак з'яўляецца выкарыстанне святлоадбівальных элементаў.
- На жаль, бываюць выпадкі, калі пешаходы грэбуюць выкарыстаннем флікераў. Яскравы прыклад - жыхар вёскі Калюга, які тройчы трапляўся супрацоўнікам ДАІ без святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак. Пры гэтым у двух выпадках ён быў у нецвярозым стане. Аднойчы яго ў прамым сэнсе ў апошні момант паспелі выняць з-пад колаў, але ён працягвае ставіцца да сваіх жыцця і здароўя безадказна, - адзначыла інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Талачынскага РАУС Кацярына Цітавец . - Трэба памятаць, што выкананне правілаў дарожнага руху абавязкова для выкананьня ўсімі удзельнікам руху.
Калі паблізу няма супрацоўніка ДАІ, то гэта не значыць, што можна парушаць ПДР. У выпадку, калі на відэарэгістратар трапіла сітуацыя, калі пешаходу на нерэгуляваным пешаходным пераходзе не было прадастаўлена перавага ў руху, відэазапіс трэба падаць у падраздзяленне ДАІ Талачынскага РАУС.