Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дадзены старт уборачнай кампаніі

30.07.2025
Дадзены старт уборачнай кампаніі<br />

З народнага абраду «Зажынкі» пачалі жніво ў Талачынскім раёне. Свята, падрыхтаванае аўтаклубам дзяржаўнай установы культуры «Талачынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці», прайшло на полi ААТ «Друцк - Агра».

Па традыцыі, першымі з песняй у поле выйшлі жняяркі. Звязаўшы першы сноп, яны ўрачыста перадалі яго кіраўніку раёна - старшыні райвыканкама Алегу Лындзiну.

Пасля шматлікіх пажаданняў, музычных віншаванняў ад работнікаў культуры экіпажы камбайнераў сельгаспрадпрыемства «Друцк- Агра» выйшлі ў поле.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.