Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ахову грамадскага парадку на выбарчых участках у Талачынскім раёне забяспечваюць супрацоўнікі міліцыі

22.02.2025
Ахову грамадскага парадку на выбарчых участках у Талачынскім раёне забяспечваюць супрацоўнікі міліцыі<br />

Падчас датэрміновага галасавання па рэферэндуме і ў асноўны дзень, 27 лютага, супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Супрацоўнікі міліцыі Талачынскага раёна будуць штодня заступаць для аховы грамадскага парадку на выбарчых участках. З 21 лютага 21 участак знаходзіцца пад аховай.

Разам з праваахоўнікамі заступяць на службу добраахвотныя дружыны, прадстаўнікі МНС і БРСМ. На некаторых выбарчых участках для ўзмацнення аховы грамадскага парадку службу будуць несці па два супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў. У праваахоўнікаў пры сабе ёсць мабільныя відэарэгістратары, у выпадку нейкіх правакацый, спроб здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў усё будзе дакументавацца. Найменшыя супрацьпраўныя дзеянні ў адрас членаў выбарчых камісій будуць аператыўна спыняцца. Таксама ў мэтах бяспекі – ажыццяўленне кантрольна-прапускнога рэжыму і догляд габарытнай ручной паклажы.

Прадугледжаны рэзерв супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў, якія ў выпадку здзяйснення якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў неадкладна на гэта адрэагуюць. Усе памяшканні, дзе размяшчаюцца выбарчыя ўчасткі, абсталяваны кнопкамі трывожнай сігналізацыі.

Кіраўніцтва аддзела ўнутраных спраў Талачынскага райвыканкама.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.