Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Адзіныя дні інфармавання прайшлі ў педагагічных калектывах талачынскіх школ

21.01.2025
Адзіныя дні інфармавання прайшлі ў педагагічных калектывах талачынскіх школ<br />

Дзень інфармавання з калектывам ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Талачына» правёў старшыня райвыканкама Алег Лындзін.

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі сферы медыцыны, сацыяльнай абароны, адукацыі, РАНС, ЖКГ, эканомікі, СМІ.

Абмеркавалі прапанаваныя змены ў Канстытуцыю, разгледзелі пытанні патрыятычнага выхавання, захавання гістарычнай памяці скрозь прызму работы ўстаноў адукацыі.

«Мы сёння ўсе павінны працаваць на вынік. Патэнцыял маладога пакалення дастаткова высокі і нам неабходна накіроўваць іх, укладваць у іх правільныя веды», - адзначыў старшыня райвыканкама.

Яшчэ адна сустрэча ў рамках адзіных дзён інфармавання адбылася з педагогамі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Талачына», якую правяла намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іна Галубкова.




© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.