Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Выконваючы ПДР - захоўваеш жыццё!» праходзіць у Талачынскім раёне

29.01.2025
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Выконваючы ПДР - захоўваеш жыццё!» праходзіць у Талачынскім раёне<br />

29 студзеня адбудзецца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Выконваючы ПДР - захоўваеш жыцьцё!».

У 2020 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 393 ДТЗ, у якіх 79 чалавек загінулі, раненні атрымалі 388 чалавек.

Асноўнымі прычынамі ДТЗ, у якіх былі траўмаваны альбо загінулі людзі, з'явіліся:

- парушэнне вадзіцелямі правілаў праезду пешаходных пераходаў;

- парушэнне правілаў праезду скрыжаванняў;

- парушэнне правілаў манеўравання;

- няправільны выбар вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, а таксама невыкананне бяспечнай дыстанцыі паміж рухаючымiся транспартнымі сродкамі.

Паважаныя аўтамабілісты! Не забывайце аб павышаных мерах бяспекі ў халодны час года, выбірайце бяспечную хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі, павялічвайце дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягайце любых рэзкіх рухаў і манеўраў. Памятаеце, што дзяцей ва ўзросце да 12-ці гадоў неабходна перавозіць з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, усім пасажырам - прышпільвацца. І будзьце вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў.

Паважаныя пешаходы! Не ігнаруйце простае правіла, пераходзіць праезную частку дарогі толькі ва ўсталяваных месцах, пераканайцеся, што кіроўцы вас бачаць і спыніліся. Неабходна таксама памятаць, што транспартны сродак на халодным мокрым пакрыцці часам не мае тэхнічнай магчымасці здзейсніць прыпынак на кароткай дыстанцыі. Пры пераходзе дарогі заўсёды сачыце за дарожным становішчам і пераконвайцеся у бяспецы здзяйсняемага дзеяння. У цёмны час сутак, перасоўваючыся па неасветленых мясцінах, абявязкова вызначайце сябе святлоадбіўнымі элементамі.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, за парушэнні ПДР кіроўцамі і пешаходамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Так, парушаючы правілы праезду пешаходнага пераходу, кіроўцу пагражае штраф у памеры ад 1 да 5 базавых велічынь, дадзенае парушэнне правілаў таксама мае паўторнасць на працягу года. За парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаходамі, у тым ліку, у частцы датычнай выкарыстання святловяртальных элементаў, пешаход можа атрымаць папярэджанне або штраф, які складзе ад 1 да 3 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, учыненыя нецвярозым пешаходам, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 3 да 5 базавых велічынь.

Шматгадовая практыка паказвае, што менавіта ўзаемапавага, дысцыплінаванасць усіх удзельнікаў дарожнага руху, а таксама памяркоўнае стаўленне адзін да аднаго - залог бяспекі на дарозе, якая не даруе памылак!

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.