Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе 25 чэрвеня

24.06.2025

Ён будзе прысвечаны прафілактыцы парушэнняў правілаў абгону.

Мерапрыемства накіравана на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў у выніку выезду на паласу сустрэчнага руху. Абгон, безумоўна, самы небяспечны з манеўраў, які кіроўца можа ажыццявіць падчас руху, і перш чым прыступіць да яго выканання, ён абавязаны ўзважыць усе за і супраць. Бо менавіта гэты манеўр аднолькава небяспечны для ўсіх: для абганяючага, абганяемага і кіроўцаў сустрэчных аўтамабіляў. Найменшая памылка можа прывесці да непапраўных наступстваў.

Акрамя агульных патрабаванняў, пералічаных у правілах дарожнага руху, пры здзяйсненні абгону заўсёды выкарыстоўвайце люстэрка, пазбягайце абгону ва ўмовах дрэннай бачнасці, не абганяйце, калі дарожная разметка не дазваляе гэтага, звярніце ўвагу на хуткасць і паскарэнне, не вяртайцеся ў сваю паласу, калі вы не бачыце ў люстэрка аўтамабіль, які абганяеце, абавязкова выкарыстоўвайце паваротнікi, не абганяйце на стромкіх паваротах і ва ўмовах абмежаванай бачнасці.

Акрамя таго, варта ўвесь час кантраляваць сітуацыю наперадзе і ззаду. Трэба сачыць, каб ніхто не абганяў вас у момант пачатку абгону. "Не абганяеце аўтамабіль, які прытармажвае або адхiляецца прамалінейнага руху. Не набліжайцеся ззаду блізка да абганяемага аўтамабіля. Дыстанцыя ў гэтым выпадку неабходна для разгону і лепшай прагляднасцi дарогі. Заўсёды хтосці можа ехаць хутчэй: дайце ім магчымасць абагнаць - у момант абгону, калі сустрэчных машын няма, не націскайце на газ, але і не тармазіце. Памятаеце, што да пачатку абгону вадзіцель павінен пераканацца, што паласа руху, на якую ён мае намер выехаць, вольная і сваімі дзеяннямі ён не створыць пагрозу бяспецы дарожнага руху, не прымусіць удзельнікаў дарожнага руху змяніць кірунак і (або) знізіць хуткасць руху", - адзначылі ў ДАІ.

Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях кіроўцу, які парушыў правілы абгону альбо выехаў на паласу сустрэчнага руху, калі правіламі дарожнага руху гэта забаронена, прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 10 базавых велічынь (1 БВ - Br29) з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 1 года або без пазбаўлення.

БелТА

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.