31 ліпеня ў мэтах прафілактыкі ДТЗ па прычыне парушэння хуткасных рэжымаў руху ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Выбірай бяспечную хуткасць».
Парушэнняў, звязаных з выбарам хуткасці руху, два вiды:
кіроўца перавышае ўсталяваны на ўчастку дарогі хуткасны рэжым;
кіроўца з дазволенага дыяпазону хуткасцяў выбірае большую, чым тая, якая адпавядае канкрэтнай дарожнай сітуацыі.
На жаль, усё гэта можа прывесці да сумных наступстваў. За паўгода асноўнай прычынай 138 дарожных аварый, у якіх пацярпелі людзі, стала перавышэнне хуткасці.
Хуткая язда небяспечна па многіх прычынах. Перш за ўсё, тым, што магчымасць своечасова рэагаваць на непрадбачаныя фактары значна памяншаецца. Пры высокіх хуткасцях тармазной сістэме цяжка справіцца з інэрцыяй аўтамабіля, з-за чаго тармажэнне займае доўгі час, і, адпаведна, павялічваюцца тармазны і прыпыначны шляхi. Рэзкае тармажэнне можа выклікаць блакаванне колаў, у выніку якога машына становіцца некіравальнай.
Пры руху з высокай хуткасцю небяспеку ўяўляе дотык коламі аднаго боку аўтамабіля мяккага грунта абочыны. Сустрэўшы павышаны супраціў, колы рэзка мяняюць кірунак руху. Гэта можа прывесці да з'езду ў кювет і перакульвання. Часцей за ўсё падобныя сітуацыі здараюцца на вузкіх дарогах пры абгоне, раз'ездзе або пры павароце.
Выбіраць хуткасць варта зыходзячы з дарожных умоў (віду і стану дарожнага пакрыцця, ўхілу дарогі), бачнасці, агляду, тэхнічнага стану транспарту, стану і роду перавозімага груза. Размешчаны на даху аўтамабіля груз ссоўвае цэнтр цяжару машыны і зніжае яго ўстойлівасць.
З дазволенага дыяпазону хуткасцяў заўсёды выбірайце тую, якая дазволіць вам цалкам кантраляваць працэс кіравання аўтамабілем. Глядзіце не толькі наперад, але і пастаянна назірайце за становішчам ззаду і збоку. Гэта дазволіць мець цэласнае ўяўленне аб дарожнай сітуацыі. Перад перастраеннем, паваротам або выездам на галоўную дарогу пераканайцеся, што месца, якое вы хочаце заняць, свабодна. Не забывайце пры гэтым загадзя падаваць сігналы павароту.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам адказна ставіцца да бяспекі за рулём і захоўваць хуткасны рэжым.
АДАІ Талачынскага РАУС.