18 лістапада старшыня Талачынскага райвыканкама Лындзін А. М. наведаў ААТ «Амкадор-КЭЗ»
18.11.2025
18 лістапада старшыня Талачынскага райвыканкама Лындзін А. М. наведаў ААТ "Амкадор-КЭЗ", сустрэўся з працоўным калектывам у рамках правядзення Дня інфармавання. Абмеркавалі актуальныя тэмы: уплыў і выкарыстанне медыяпрасторы ў беларускім грамадстве, эпідэміялагічная сітуацыя і важнасць вакцынавання насельніцтва. Галоўны санітарны ўрач раёна Пасюцiна В. М. падрабязна асвяціла тэму захворвання СOVID-19 і вакцынацыі. Калектыў ААТ "Амкадор-КЭЗ" актыўна ўдзельнічаў у дыялогу з уладай, на пытанні работнікам прадпрыемства дадзены адказы.