Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Бешанковіцкага, Сенненскага, Талачынскага і Чашніцкага раёнаў).
СІДАРАЎ АНДРЭЙ АЛЯКСАНДРОВІЧ
Камісія:
Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах
БІЯГРАФІЯ
Нарадзіўся 10 траўня 1969 года ў горадзе Віцебску.
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут.
Служыў у шэрагах Савецкай арміі. Працаваў ва ўпраўленні механізацыі і спецработ № 140 Будаўнічага трэста № 9 г. Віцебска; галоўным інжынерам Віцебскай механізаванай дыстанцыі пагрузачна-разгрузачных работ транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі";
дырэктарам прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Вітбудтэхмаш".
Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Генеральны дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Вітбудтэхмаш".
Узнагароджаны нагрудным значком "Выдатны работнік Беларускай чыгункі". Прысвоены ганаровыя званні "Чалавек года Віцебшчыны - 2009" у намінацыі "Малы і сярэдні бізнес", "Чалавек года Віцебшчыны - 2019" у намінацыі "Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес","Віцяблянін года — 2017" у намінацыі "Меценат года", "Лепшы кіраўнік года Віцебскай вобласці" па выніках работы за 2021 год.
Памочнікі:
Яроменка Юлія Аляксандраўна
Кантакты: 210007 г. Віцебск, ш.Бешанковіцкае, 26
тэлефон працоўны: 8-0212-66-60-02
e-mail: urist@agpvipo.com
Пляшакоў Дзяніс Ігаравіч
Кантакты: 210007 г. Віцебск, ш.Бешанковіцкае, 26
Тэл. 8-0212-66-60-06
e-mail: vipovstm17@mail.ru
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Талачынскай выбарчай акрузе № 30
Бабічаў Уладзімір Генадзевіч
Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні
Акруга:Талачынская № 30
Межы акругі: Дубровенскі, Лёзненскі, Сенненскі, Талачынскі раёны; частка Аршанскага раёна ў межах Арэхаўскага сельсавета.
Колькасць выбаршчыкаў - 56691
Біяграфія:
Нарадзіўся 23 жніўня 1991 года ў в. Сватошыцы, Дубровенскага раёна, Віцебскай вобласці.
Адукацыя вышэйшая - скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці "Рэжысура святаў". Працаваў дырэктарам дзяржаўнай установы культуры «Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна»; першым сакратаром Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
Узнагароджаны граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ".
Электронны адрас: Babichev-VG@house.gov.by
Спасылка на тэлеграм канал: https://t.me/v_babichev