Х Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя "Тэорыя і практыка кадравай палітыкі і псіхалагічнага суправаджэння кіруючых кадраў" адбудзецца 5 сакавіка ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў акадэміі.
Мэта канферэнцыі - абмеркаванне актуальных пытанняў рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання. Канферэнцыя стане пляцоўкай для абмену вопытам і абмеркавання актуальных пытанняў у сферы кіравання персаналам, кадравай палітыкі і псіхалагічнага суправаджэння кіраўнікоў і пройдзе ў анлайн-фармаце, што дасць магчымасць прыняць удзел спецыялістам з розных краін.
Ключавыя тэмы канферэнцыі: прыярытэтныя напрамкі дзяржаўнай кадравай палітыкі Рэспублікі Беларусь, кадравая бяспека ў сучасных умовах, дзяржаўная кадравая палітыка на сучасным этапе, укараненне сучасных кадравых тэхналогій як механізм рэалізацыі кадравай палітыкі ў арганізацыі: праблемы і перспектывы.
Да спіса