Навіны рэспублікі
31.12.2024

Прагноз змянення цэн: МАРГ завяршае распрацоўку тарыфнага сшытка на 2025 год


МАРГ завяршае распрацоўку тарыфнага сшытка на 2025 год. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўжо на фінішы знаходзімся ў распрацоўцы тарыфнага сшытка, у якім будуць закладзены асновы тарыфнай палітыкі і змянення цэн у 2025 годзе. Па ўказе кіраўніка дзяржавы інфляцыя не павінна перасягнуць 5 працэнтаў - задача дастаткова складаная, улічваючы, што ў суседзяў на сёння інфляцыя знаходзіцца на мяжы двухзначнага значэння", - сказаў Аляксей Багданаў.

Ён выказаў перакананасць у тым, што меры, якія будуць распрацаваны і прыняты ўрадам, дадуць магчымасць забяспечыць выкананне задачы па інфляцыі ў 2025 годзе.

Да спіса