Выборы Призидента 2025
Рус
Eng
Бел

Адрас: 211092, г. Талачын,

вул. Леніна, 1

Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (802136) 5-15-33

Вышэйшы дзяржаўны орган

Райвыканкам Талачыну – 585 Касцёл Святога Антонія Свята-Пакроўскі манастыр Вуліцы горада Талачын 1433
Райвыканкам

Навіны рэспублікі

31 мая 2024

Заданні ЦТ па беларускай і рускай мовах выконвалі больш за 9,6 тыс. абітурыентаў


Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай і рускай мовах прайшло сёння ў Беларусі. Яго выконвалі  9665 абітурыентаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.



30 мая выпускнікі школ мінулых гадоў і выпускнікі каледжаў прайшлі цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай і рускай мовах. Для ўдзелу ў ЦТ зарэгістраваліся 11190 абітурыентаў. З агульнай колькасці экзаменуемых 15,7 працэнта праходзілі праверку ведаў па беларускай мове, 84,3 працэнта - па рускай мове.

"Правядзенне ЦТ было арганізавана ў 39 пунктах. Яго прайшлі 9665 абітурыентаў, не з'явіліся 1525 чалавек (13,6 працэнта). У ходзе ЦТ выдаленых з аўдыторый абітурыентаў не было. Адзін абітурыент не завяршыў ЦТ з-за стану здароўя", - удакладнілі ў Мінадукацыі.



Як паведамлялася раней, 30 мая выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 2024 года здавалі цэнтралізаваныя экзамены па беларускай і рускай мовах. Інфармацыю аб рэзультатах ЦЭ або ЦТ можна будзе атрымаць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельніку ЦЭ выдадуць у яго ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі пад подпіс пры прад'яўленні дакумента, што засведчвае асобу. Сертыфікат ЦТ абітурыент атрымлівае ў пункце, у якім ён праходзіў тэсціраванне, пад подпіс пры прад'яўленні дакумента, што засведчвае асобу, з якім ён праходзіў ЦТ, дакумента аб адукацыі і пропуску з адзнакай "Тэсціраванне прайшоў".




Віцебскае абласное ўпраўленне дзяржпрамнагляду Відэа
Інтэрнэт-рэсурсы