Выборы Призидента 2025
Рус
Eng
Бел

Адрас: 211092, г. Талачын,

вул. Леніна, 1

Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (802136) 5-15-33

Вышэйшы дзяржаўны орган

Райвыканкам Талачыну – 585 Касцёл Святога Антонія Свята-Пакроўскі манастыр Вуліцы горада Талачын 1433
Райвыканкам

Навіны рэспублікі

16 жніўня 2024

"Стаяць плячо ў плячо і адстрэльвацца". Лукашэнка нагадаў аб прароцтве, за якое яго крытыкавалі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час інтэрв'ю тэлеканалу "Расія" нагадаў аб прароцтве, за якое яго крытыкавалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў гісторыі ўзаемаадносін Беларусі і Расіі былі розныя часы, у тым ліку і складаныя. "Тады мы непажаданыя былі для Расіі. Не тая палітыка, шапку Манамаха хтосьці хоча схапіць у Крамлі і гэтак далей і да таго падобнае, - сказаў Прэзідэнт. - І таму ішоў такі прэсінг на Беларусь. Але я ўсё роўна разам са сваімі калегамі праводзіў тую палітыку, якая праводзіцца цяпер".


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што бывалі таксама і сур'ёзныя рознагалоссі з Прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. "Я яму гаварыў: "Ведаеш, мы можам сварыцца колькі хочаш, але мы павінны бачыць інтарэсы ўласнага народа, па-першае. Па-другое, настане час, калі будзем стаяць плячо ў плячо і адстрэльвацца ўдвух, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Ох, як нас РТР і ўсе каналы (расійскія тэлеканалы. - Заўвага БЕЛТА) тады крытыкавалі. Вазьміце гэтыя матэрыялы і паглядзіце". Многія тады былі ўпэўнены, што такія часы, калі давядзецца стаяць плячо ў плячо і адстрэльвацца, ніколі не настануць. "А ваенныя вашы гаварылі: "Чаго там Беларусь, падумаеш, 800-1000 км. Ды мы стрэльнем з-пад Масквы праз Беларусь і там паразім любую цэль на Захадзе". Аказалася, гэта не так", - дадаў Прэзідэнт.

"Аказалася, стаім плячо ў плячо", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым ён прыгадаў адну з размоў з Уладзімірам Пуціным у перыяд пачатку СВА. "Ён гаворыць: "Я цябе прашу, прыкрый нас з тылу". Я кажу: "З якога тылу?" Гаворыць: "Вось, стык Украіны, Беларусі і Польшчы". Я так падумаў: "Малайчына, адчувае, што гэтыя нягоднікі могуць што хочаш зрабіць". Тады я сказаў, што мы не дазволім рускім у спіну страляць. Мы тады паднялі практычна паўарміі, закрылі той напрамак. Яны зразумелі, што жарты ў гэтым плане кароткія. Таму вось, стаім. Часам спінай, часам адзін на аднаго гледзячы, і змагаемся супраць гэтых цынікаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

На гэтым этапе, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, выбудоўваць інтэграцыйныя сувязі паміж Беларуссю і Расіяй трэба па прыкладзе адносін лідараў дзвюх краін. "Вам у Расіі і нам у Беларусі трэба ісці па слядах двух прэзідэнтаў. Вы бачыце нашы адносіны - абсалютна блізкія. У Прэзідэнта Пуціна ні з кім няма такіх адносін, як з Беларуссю. Гэта зразумела. Тут нічога не трэба прыдумваць, ніякай канспіралогіі. Мы саюзнікі - гэтым усё сказана", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Віцебскае абласное ўпраўленне дзяржпрамнагляду Відэа
Інтэрнэт-рэсурсы