Адрас: 211092, г. Талачын,
вул. Леніна, 1
Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (802136) 5-15-33
Саўмін павялічыў расходы для ДТСААФ на куплю авіятэхнікі
Савет Міністраў распарадзіўся павялічыць расходы рэспубліканскага бюджэту для Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь. Адпаведная пастанова "Аб фінансаванні расходаў бюджэту" ад 19 чэрвеня 2024 г. нумар 43 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, Міністэрству фінансаў даручана павялічыць у бягучым годзе расходы рэспубліканскага бюджэту па функцыянальнай класіфікацыі, прадугледжаныя для рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь" на забеспячэнне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, на Br3 850 000 для набыцця авіяцыйнай тэхнікі.
Расходы на гэтыя мэты павялічаць за кошт "адпаведнага змяншэння расходаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных па функцыянальнай класіфікацыі на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу".
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.