Выборы Призидента 2025
Рус
Eng
Бел

Адрас: 211092, г. Талачын,

вул. Леніна, 1

Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (802136) 5-15-33

Вышэйшы дзяржаўны орган

Райвыканкам Талачыну – 585 Касцёл Святога Антонія Свята-Пакроўскі манастыр Вуліцы горада Талачын 1433
Райвыканкам

Навіны рэспублікі

2 кастрычніка 2024

Лукашэнка: Беларусь зробіць усё для забеспячэння рэгіянальнай ядзернай бяспекі


Беларусь зробіць усё для забеспячэння рэгіянальнай ядзернай бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 кастрычніка на сустрэчы з генеральным дырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэлем Гросі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы павінны ведаць, што мы прыхільныя да бяспекі, міру і мы зробім усё, што ад нас залежыць, для таго, каб забяспечыць рэгіянальную ядзерную бяспеку. У гэтым вы можаце не сумнявацца. Мы разумныя людзі і на розныя авантуры не кідаемся", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што не проста так узняў гэту тэму: апошнім часам ва Украіне гучаць заявы аб тым, што нібыта "Лукашэнка хоча захапіць Чарнобыльскую станцыю".

"Я толькі да гэтага часу не магу зразумець: што ў аснове гэтага ляжыць, навошта Лукашэнку Чарнобыльская станцыя? Мы і так нацярпеліся ад таго, што адбылося пасля выбуху гэтай атамнай станцыі, якую - заўважце - мы не будавалі, мы не абслугоўвалі і мы не ўзрывалі. А асноўная бяда лягла на чвэрць нашай тэрыторыі. І мы да гэтага часу змагаемся з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы. Таму я вас абсалютна запэўніваю, што гэта глупства поўнае, якое мяне нават здзівіла. Мы ў страшным сне не маглі ўявіць, што нам давядзецца "захапіць" Чарнобыльскую станцыю і за яе потым адказваць. Няма такой неабходнасці з боку Беларусі. І, паверце мне, з боку Расіі таксама - не было, няма і ніколі не будзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

МАГАТЭ - міжурадавая арганізацыя ў сістэме ААН. Яна была створана ў 1957 годзе, яе цэнтральныя ўстановы знаходзяцца ў Вене. Членамі агенцтва з'яўляюцца 180 дзяржаў. На МАГАТЭ ўскладзена некалькі функцый: аказанне дзяржавам-членам неабходнай дапамогі і развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі; садзейнічанне ў забеспячэнні належнага ўзроўню ядзернай і радыяцыйнай бяспекі; кантроль за выкарыстаннем атамнай энергіі выключна ў мірных мэтах.

Віцебскае абласное ўпраўленне дзяржпрамнагляду Відэа
Інтэрнэт-рэсурсы