Выборы Призидента 2025
Рус
Eng
Бел

Адрас: 211092, г. Талачын,

вул. Леніна, 1

Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (802136) 5-15-33

Вышэйшы дзяржаўны орган

Райвыканкам Талачыну – 585 Касцёл Святога Антонія Свята-Пакроўскі манастыр Вуліцы горада Талачын 1433
Райвыканкам

Навіны рэспублікі

10 верасня 2024

Лукашэнка арыентуе дэпутатаў на больш актыўную работу на міжнародным узроўні


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе дэпутатаў на больш актыўную работу на міжнародным узроўні. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам Старшыню Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергяенку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важна цяпер закруціць, раскруціць работу на міжнародным узроўні. Усё ж такі народная дыпламатыя, на чале якой павінны ісці дэпутаты, цяпер вельмі важна. І яна дае свой эфект. Вы бачыце гэта і па рабоце нашых сенатараў (членаў Савета Рэспублікі - верхняй палаты беларускага парламента. - Заўвага БЕЛТА). Іх, вядома, значна менш. Думаю, у гэтым напрамку трэба дзейнічаць і Палаце прадстаўнікоў. Тут як вы лічаце нам пабудаваць работу?" - абазначыў адну з тэм даклада кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся заканатворчай дзейнасцю дэпутатаў: "Як тут ідуць справы? Ці патрэбна якая-небудзь дапамога і падтрымка? Таму што вельмі шмат дэпутатаў першы раз выбраны. І, зразумела, вопыту работы парламенцкай няма. Ці ёсць тут якія-небудзь праблемы?"

Спытаў Прэзідэнт і пра работу Савета Палаты прадстаўнікоў, наколькі вырашаны розныя бытавыя пытанні народных выбраннікаў. "Як працуе структура, якая забяспечвае размяшчэнне, як жывуць дэпутаты? У нас жа дом пабудаваны, дзе дэпутаты ў час работы жывуць. Ці ўсім хапіла месца для пражывання? Можа, з гаспадарчага пункту гледжання нейкія ёсць праблемы?" - абазначыў пытанні беларускі лідар.

Ён таксама ў цэлым пацікавіўся, як Ігар Сергяенка свежым позіркам глядзіць на работу дэпутатаў у будучым як у цэнтры, так і на месцах.


У Ігара Сергяенкі асабіста Аляксандр Лукашэнка таксама спытаў, як яму працуецца на новай для яго пасадзе. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што за апошнія гады ў старшыні Палаты прадстаўнікоў адбываліся кардынальныя перамены ў кар'ерным плане. "З абсалютна закрытай, ціхай работы перайсці на работу самую цяжкую ў Адміністрацыю Прэзідэнта (раней Ігар Сергяенка працаваў у сістэме КДБ, пасля чаго некалькі гадоў да выбрання ў Палату прадстаўнікоў узначальваў Адміністрацыю Прэзідэнта. - Заўвага БЕЛТА), а потым яшчэ і Палата прадстаўнікоў. Гэта такія крутыя павароты ў жыцці, што любому чалавеку мала не падасца. Таму, як працуецца? Як працуе Палата прадстаўнікоў? Ці ўсе функцыянуюць органы і сістэмы нашай Палаты прадстаўнікоў?" - паставіў пытанні кіраўнік дзяржавы.

Як адзначыў Ігар Сергяенка, Палата прадстаўнікоў працуе ў абноўленым складзе ўжо фактычна пяць месяцаў. Паводле яго слоў, усе арганізацыйныя пытанні, якія ставіліся ў тым ліку і кіраўніком дзяржавы, вырашаны. Гэта датычыцца як забеспячэння работы кожнага дэпутата, арганізацыі, аснашчэння працоўных месцаў, так і пытанняў, звязаных з пражываннем. "Усе дэпутаты ў дастойных умовах сёння жывуць і працуюць", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Характарызуючы цяперашні дэпутацкі корпус, Ігар Сергяенка праінфармаваў Прэзідэнта, што склад у значнай ступені быў абноўлены - з папярэдняга склікання ў цяперашні былі выбраны 20 дэпутатаў, 90 чалавек - фактычна новыя. "З розным вопытам работы, з розным узроўнем і юрыдычнай падрыхтоўкі, і ў цэлым з рознымі недзе падыходамі. Але ўсе яны патрыёты, працуюць на краіну", - падкрэсліў спікер ніжняй палаты парламента. Ён таксама паведаміў, што ў складзе дэпутацкага корпуса працуюць 73 мужчыны і 37 жанчын, 75 чалавек маюць вопыт кіруючай работы, у тым ліку кіраўніцтва працоўнымі калектывамі, 10 дэпутатаў маюць вучоныя ступені і званні, 70 дэпутатаў прадстаўляюць палітычныя партыі. Такі аналітычны зрэз, паводле слоў Ігара Сергяенкі, паказвае, што "выбраны аўтарытэтныя людзі", якія прадстаўляюць у парламенце інтарэсы рэгіёнаў, ад якіх яны выбіраліся.

Віцебскае абласное ўпраўленне дзяржпрамнагляду Відэа
Інтэрнэт-рэсурсы