Выборы Призидента 2025
Рус
Eng
Бел

Адрас: 211092, г. Талачын,

вул. Леніна, 1

Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (802136) 5-15-33

Вышэйшы дзяржаўны орган

Райвыканкам Талачыну – 585 Касцёл Святога Антонія Свята-Пакроўскі манастыр Вуліцы горада Талачын 1433
Райвыканкам

Навіны рэспублікі

11 верасня 2024

Аграрыі рэспублікі ўбралі 72 працэнты грэчкі


У Беларусі ўбрана 72 працэнты плошчаў грэчкі (25,3 тыс. га) - намалочана 34,8 тыс. т крупы пры ўраджайнасці 13,7 ц/га. Аб гэтым было даложана ў час семінара-нарады па пытаннях уборкі грэчкі на базе КСУП "Валевачы" Чэрвеньскага раёна, паведамілі БЕЛТА ў сельскагаспадарчым ведамстве.

Паводле даных на сённяшняе чысло, сельскагаспадарчыя арганізацыі 43 раёнаў рэспублікі завяршылі ўборку грэчкі. Самыя высокія рэзультаты па ўраджайнасці дасягнуты ў Гродзенскай вобласці: у Бераставіцкім раёне ўраджайнасць грэчкі склала 24,1 ц/га, у Воранаўскім раёне - 23,5 ц/га. Добры паказчык прадэманстравалі аграрыі Любанскага раёна, дзе ўраджайнасць культуры была сфарміравана на ўзроўні 22,1 ц/га. Былі адзначаны таксама поспехі работнікаў сектара АПК Ляхавіцкага раёна: там ураджайнасць грэчкі спынілася на адзнацы 20,6 ц/га.

Як падкрэслілі ў Мінсельгасхарчы, грэчка - стратэгічна важная культура ў забеспячэнні харчовай бяспекі краіны, таму да насення ўвага асаблівая. У 2024 годзе арыгінальным і элітным насеннем адпаведнай якасці пасеяна 5,9 тыс. га, што склала 16 працэнтаў ад агульнай плошчы пасеву грэчкі (пры норме 10-12 працэнтаў), насеннем 1-й и 2-й рэпрадукцый - 22 тыс. га, або 60 працэнтаў пасеву.

81 працэнт (28,8 тыс. га) у структуры пасеваў у гэтым годзе адведзена насенню грэчкі айчыннай селекцыі. Пераважаюць наступныя сарты грэчкі беларускай селекцыі: Альфа (7 тыс. га), Купава (7,3 тыс. га), Сапфір (5,4 тыс. га) і Улада (4,4 тыс. га).

У 2024 годзе пасяўная плошча грэчкі склала 35,8 тыс. га. Найбольшую ўдзельную вагу ад агульнай пасяўной плошчы ў рэспубліцы займаюць пасевы грэчкі ў Мінскай (21 працэнт), Гомельскай (19 працэнтаў) і Магілёўскай (18 працэнтаў) абласцях.

Віцебскае абласное ўпраўленне дзяржпрамнагляду Відэа
Інтэрнэт-рэсурсы