Мінэканомікі прадставіла дэмаверсію праграмы для маніторынгу рэалізацыі дзяржпраграм
У Мінэканомікі прадстаўлена дэмаверсія кампанентаў падсістэмы маніторынгу рэалізацыі дзяржпраграм, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.
Распрацоўкай гэтага праграмнага прадукту займаецца РУП "Цэнтр лічбавага развіцця" па заказе Міністэрства эканомікі ў рамках дзяржаўнай праграмы "Лічбавае развіццё Беларусі" на 2021-2025 гады.
Для дзяржорганаў падсістэма дасць магчымасць аўтаматызаваць і спрасціць работу ў ходзе фарміравання і выканання дзяржаўных праграм, а для насельніцтва - павысіць адкрытасць інфармацыі аб іх рэалізацыі.