Выборы Призидента 2025
Рус
Eng
Бел

Адрас: 211092, г. Талачын,

вул. Леніна, 1

Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (802136) 5-15-33

Вышэйшы дзяржаўны орган

Райвыканкам Талачыну – 585 Касцёл Святога Антонія Свята-Пакроўскі манастыр Вуліцы горада Талачын 1433
Райвыканкам

Навіны рэспублікі

31 студзеня 2024

МАРГ выявіў перавышэнне памераў аптовых надбавак на медыцынскія маскі 



Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла перавышэнне памераў аптовых надбавак на медыцынскія маскі расійскай вытворчасці. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

МАРГ у рамках кантролю за выкананнем заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні на вырабы медыцынскага прызначэння ў снежні 2023 года ўстанавіў, што аптовая арганізацыя з 1 лютага па 1 красавіка 2021 года дапусціла парушэнне парадку фарміравання і прымянення цэн. Устаноўленыя заканадаўствам памеры аптовых надбавак на медыцынскія маскі вытворчасці ТАА "Маска" (Расійская Федэрацыя) былі перавышаны. У адносінах да арганізацыі МАРГ склаў і накіраваў у эканамічны суд горада Мінска пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Па выніках разгляду справы суд пастанавіў прызнаць аптовую арганізацыю вінаватай ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння і накласці на яе адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры Br28932,10 (двухразовы памер розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі медыцынскіх масак, і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых масак па цэнах, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам). Пастанова суда ад 29 студзеня 2024 года ў законную сілу яшчэ не ўступіла.
Віцебскае абласное ўпраўленне дзяржпрамнагляду Відэа
Інтэрнэт-рэсурсы