Навіны рэспублікі
22.06.2022

Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскага, персанальнага і спецыяльных званняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Чарговае воінскае званне - генерал-маёра прысвоена Дзмітрыю Міхалапу.

Начальніку Мінскай рэгіянальнай мытні Сяргею Іванову прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.

Чарговыя спецыяльныя званні - генерал-маёра міліцыі і генерал-маёра юстыцыі прысвоены адпаведна Андрэю Любімаву і Эдуарду Маліноўскаму.

Да спіса