Навіны рэспублікі
26.07.2024

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.


Борт беларускага лідара зрабіў пасадку ў аэрапорце Санкт-Пецярбурга.


Плануюцца перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у розных фарматах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін, актывізацыю саюзных праектаў, тэматыку рэгіянальнай бяспекі і міжнародны парадак дня.

Да спіса