Бел
У Беларусі ў 2023 годзе колькасць спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці знізілася больш як на трэць. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Захоўваецца ўстойлівы трэнд на зніжэнне колькасці ўзбуджаных эканамічнымі судамі спраў аб неплацежаздольнасці і банкруцтве арганізацый: у 2023 годзе яна зменшылася на 34,6 працэнта. Для параўнання - у 2022 годзе колькасць узбуджаных спраў скарацілася на 20,9 працэнта.
Найбольшае зніжэнне адзначана ў Мінску - у 1,5 раза, Магілёўскай і Мінскай абласцях адпаведна на 60,5 працэнта і 42,7 працэнта.
Да спіса