Навіны рэспублікі
12.05.2022

Галоўчанка: дэфіцыту імпартных матэрыялаў у будаўнічай сферы няма


Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка адзначыў, што ў краіне няма дэфіцыту імпартных матэрыялаў у будаўнічай сферы. Аб гэтым ён заявіў, падводзячы вынікі нарады, прысвечанай праблемным пытанням будаўнічай галіны, што прайшла сёння ў Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэфіцыту матэрыялаў няма. У нас забяспечанасць будаўнічымі матэрыяламі і сыравінай складае амаль 85 працэнтаў", - падкрэсліў ён.

Стабільнасць у забеспячэнні ўласнай сыравінай - вынік работы беларускай дзяржавы за апошнія гады. "Усе інвестыцыі ў развіццё будаўнічай галіны, якія былі зроблены дзяржавай апошнія гады, цяпер даюць добрую падмогу", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Пры гэтым прэм'ер-міністр падкрэсліў, што будматэрыялы, якіх не хапае, можна набываць у Расійскай Федэрацыі. Акрамя таго,у Беларусі расце экспарт будаўнічых матэрыялаў. "Так, на 20 працэнтаў вырас экспарт цэменту, практычна на 40 працэнтаў - ячэістага бетону, вырас і паказчык па керамічнай плітцы. Хапае і на ўнутраны рынак, і для экспарту. Таму тут дэфіцыту няма", - рэзюмаваў ён.

Да спіса