Футбалісты Беларусі і Расіі паспрачаюцца за Кубак развіцця ў Мінску
У Мінску завяршыліся матчы папярэдняга этапа розыгрышу футбольнага Кубка развіцця, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.У заключным паядынку сённяшняга гульнявога дня юнацкая зборная Беларусі (U-17) перайграла расійскую каманду (U-16) з вынікам 3:1 і заняла першае месца ў групе А. Другімі фінішавалі футбалісты Узбекістана, трэцяе месца ў расіян, на чацвёртай пазіцыі азербайджан.