Навіны рэспублікі
09.01.2024

Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартуе ў Беларусі


У Беларусі стартаваў другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Другі этап будзе праходзіць са студзеня па люты 2024 года па 15 навучальных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта дазволіць падрыхтавацца да цэнтралізаванага іспыту і цэнтралізаванага тэсціравання 2024 года.

Дакладны графік правядзення тэсціравання ўстанаўліваюць установы адукацыі, спіс якіх даступны на сайце РІКВ у раздзеле "Рэпетыцыйнае тэсціраванне" - "Пункты правядзення РТ".

Зарэгістравацца на тэсціраванне можна ў анлайн-рэжыме праз асабісты кабінет удзельніка. Інфармацыя аб рабоце адзінай сістэмы рэгістрацыі ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэсціравання даступна ў раздзеле "РТ" - "Памятка ўдзельніку РТ".

Да спіса