Навіны рэспублікі
27.04.2022

Больш за 5,81 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

Больш за 6 млн 220 тыс. беларускіх грамадзян атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 5 млн 812 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 112,4 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 85,1 тыс. дзяцей прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Такім чынам, адной дозай вакцынаваны 66,5 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам - 62,2 працэнта насельніцтва.

Таксама праводзіцца бустарная вакцынацыя насельніцтва, яе прайшлі 7,27 працэнта.

Да спіса