"Белтэлекам" папярэджвае аб работах на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей 12-16 і 19-23 лютага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.У перыяд з 12 па 16 лютага, а таксама з 19 па 23 лютага з 10.00 да 16.00 на тэрыторыі Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Светлагорскага, Ельскага, Кастрычніцкага раёнаў Гомельскай вобласці, Любаньскага, Салігорскага раёнаў вобласці ў залежнасці ад умоў надвор'я магчыма адсутнасць прыёму ад АРТПС Смятанічы абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, работа перадатчыка будзе адноўлена.У "Белтэлекаме" прынеслі прабачэнні за часовыя нязручнасці і звярнулі ўвагу на тое, што прафілактычныя работы не закранаюць інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.
Да спіса