Навіны рэспублікі
13.02.2024

"Белавія" аб'явіла акцыю. Куды можна паляцець па спецыяльных коштах?


"Белавія" прапануе да канца тыдня паляцець па спецыяльных цэнах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кампаніі.  Патэнцыйным пасажырам прапануюць зачаравацца Турцыяй. Пералёт Мінск - Стамбул будзе каштаваць 149 еўра, туды-назад - 229 еўра.Таксама можна адправіцца да мора па маршруце Мінск - Сочы - 99 еўра, туды-назад - 179 еўра; Мінск - Калінінград - 69 еўра, туды-назад - 109 еўра.Маршруты для тых, хто ляціць праз Мінск (туды і назад):Калінінград - Мінск - Ерэван / Баку / Батумі / Кутаісі / Тбілісі / Стамбул / Дэлі / Астана / Ташкент / Дубай / Шарджа;Сочы - Мінск - Дэлі / Астана / Ташкент;Стамбул - Мінск - Масква / Санкт-Пецярбург / Калінінград / Казань.Перыяд падарожжа па прыемных цэнах: для прамых рэйсаў - па 25.04.2024, для транзітных - па 31.03.2024.

Да спіса