Бел
Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 15 студзеня 2025 года нумар 1 "Аб тарыфах на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах" на 11 працэнтаў праіндэксаваны тарыфы па транзітнай транспарціроўцы нафты праз тэрыторыю Беларусі і для ўнутранага спажывання. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.
Акрамя таго, устаноўлены тарыфы на транспарціроўку нафты па двух новых аб'яднаных унутрырэспубліканскіх маршрутных напрамках.
"Гэта рашэнне не датычыцца цэн на паліва, якое рэалізуецца насельніцтву", - падкрэслілі ў МАРГ.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2025 года.
Да спіса