Навіны рэспублікі
11.03.2020

Беларусь і ЕС абмеркавалі развіццё сумеснай дагаворна-прававой базы

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з еўрапейскім камісарам па суседстве і перагаворах аб расшырэнні ЕС Оліверам Вархеі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб актуальных пытаннях узаемаадносін, уключаючы супрацоўніцтва ва "Усходнім партнёрстве" і развіццё сумеснай дагаворна-прававой базы. Субяседнікі таксама абмеркавалі графік далейшых кантактаў.

Да спіса