Навіны рэгіёна
24.12.2024

За мінулыя суткі на пажарах у Віцебскай вобласці загінулі 2 чалавекі

У Віцебскай вобласці за мінулыя суткі на пажарах загінулі 2 чалавекі, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога МНС.


Паведамленне аб тым, што ў кацельні прадуктовай крамы, у аграгарадку Кушлікі Полацкага раёна, знойдзена цела мужчыны з прыкметамі тэрмічнага ўздзеяння паступіла ратавальнікам 21 снежня ў 12.50.

Уласнік крамы-Верхнядзвінскі філіял Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства.

З абставінаў здарэння стала вядома, што цела мужчыны 1963 года нараджэння выявіла прадавец крамы, якая пайшла ў кацельню, каб затапіць кацёл.

Падраздзяленні МНС не прыцягваліся. Агнём у памяшканні кацельні закураныя сцены, а на загінулым пашкоджанае адзенне.

Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца следчымі органамі.

А ў 3.03 22 снежня ратавальнікі выехалі па паведамленні аб пажары дома па завулку Шафёрскаму ў Оршы.


Дом належыць жанчыне 1980 года нараджэння, якая пражывала з мужам 1975 года нараджэння. На момант пажару, гаспадыня знаходзілася ў гасцях у свякрухі і не пацярпела.

На падлозе ў адным з пакояў работнікі МНС выявілі абгарэлы труп мужа гаспадыні дома.

Агнём у доме пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

Да спіса