Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава правяла пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі. У ім прымалі ўдзел старшыні саветаў базавага ўзроўню. На пасяджэнні ішла размова аб удзеле дэпутацкага корпуса ў рэалізацыі мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання.
Вольга Іванова, старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў:
- Сумесная і зладжаная работа органаў дзяржаўнай улады, службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прадпрыемстваў і, вядома, жыхароў горада па рэалізацыі праграм добраўпарадкавання – гэта наш важкі ўклад у будучыню, дзе камфорт і якасць жыцця стануць неад'емнай часткай штодзённасці. І тут важная роля адводзіцца дэпутатам мясцовых Саветаў.
Менавіта ад іх актыўнай пазіцыі будзе залежаць прыцягненне гараджан да сумеснай працы з органамі ўлады і камунальнымі службамі. Інвестыцыйная праграма Віцебска шмат у чым будзе садзейнічаць рэалізацыі задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый. Яна сфарміравана так, каб максімальна ўлічваць патрэбы гараджан, садзейнічаць стварэнню камфортнага гарадскога асяроддзя. Акцэнт зроблены на інфраструктурных праектах.
Комплексны рамонт дваровых тэрыторый і гарадскіх вуліц, рэканструкцыя мастоў, будаўніцтва дзіцячых садкоў у новым жылым мікрараёне Білева – усё гэта будзе станоўча ўплываць на якасць жыцця людзей. А значыць маладыя людзі будуць заставацца ў родным горадзе, ствараць тут сем'і і выхоўваць дзяцей.
Да спіса