Навіны рэгіёна
16.04.2020

Віцябчанка перамагла ў конкурсе Федэрацыі еўрапейскіх фатографаў

Дар'я Матросава з Віцебска выйграла прэстыжны конкурс сярод прафесійных фатографаў ад Федэрацыі еўрапейскіх фатографаў. Яна стала першай жанчынай-фатографам, удастоенай гэтага звання, а таксама першай пераможцай ва Усходняй Еўропе.

На творчы конкурс дзяўчына прадставіла работы з серыі "Акцэнты і формы". Іх яна заявіла ў катэгорыі "Выяўленчае мастацтва", у якой і стала лепшай. Потым журы сярод пераможцаў іншых намінацый выбрала беларуску абсалютнай пераможцай.

Цырымонія ўзнагароджвання павінна была праходзіць у сталіцы Італіі, але з-за пандэміі яе правялі анлайн. Галоўную ўзнагароду - "Залатую камеру" - віцябчанка атрымае пазней.

Да спіса