Навіны рэгіёна
12.09.2023

Віцебск сустрэў удзельнікаў аўтапрабегу "Сімвал адзінства - 2023"


Віцебск далучыўся да рэспубліканскай акцыі "Сімвал адзінства - 2023". 11 верасня ўдзельнікі патрыятычнага аўтапрабегу прыбылі ў абласны цэнтр. Зыходным пунктам акцыі ў Віцебску стаў мемарыяльны комплекс "5 полк", дзе ўдзельніка аўтапрабегу пад эгідай рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Патрыёты Беларусі", моладзь, прадстаўнікі працоўных калектываў паўночнага рэгіёна ўсклалі кветкі да мемарыяла і ўшанавалі памяць ахвярам вайны. Затым аўтапоезд прайшоў па вуліцах абласнога цэнтра да Летняга амфітэатра, дзе на спортпляцоўцы адбылася перадача сцягоў раёнаў вобласці для алеі адзінства ў Мінску.

Да спіса