Навіны рэгіёна
28.01.2025

Усяго ў выбарах у вобласці прынялі ўдзел 86,39 працэнта выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання


За шматмесячны выбарны марафон. У пачатку лютага ЦВК Беларусі падвядзе афіцыйныя вынікі выбараў, а на гэтым тыдні абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацвердзіць канчатковыя дадзеныя волевыяўлення жыхароў Віцебшчыны. Зрэшты, краіна ўжо другі дзень абмяркоўвае папярэднія вынікі самай важнай грамадска-палітычнай падзеі пяцігоддзя.

ЦВК апублікаваў папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі: паводле інфармацыі на раніцу 27 лютага ў дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 86,82 адсотка галасоў, за Сяргея Сыранкова прагаласавала 3,21 адсотка выбаршчыкаў, за Алега Гайдукевіча – 2,02 адсотка, Ганну Канапацкую – 1,86 адсотка, Аляксандра Хіжняка – 1,74 адсотка, супраць усіх - 3,6 адсотка.

Перавагі выбаршчыкаў Віцебшчыны прыкладна супалі са звесткамі ў цэлым па краіне. Паводле папярэдняй інфармацыі, якую агучыў 27 лютага старшыня аблвыбаркама Дзмітрый Хома, за Аляксандра Лукашэнку — 87,61 адсотка, за Сяргея Сыранкова – 3,72 адсотка, Аляксандра Хіжняка – 1,72 адсотка. Алега Гайдукевіча-1,49 адсотка, Ганну Канапацкую – 1,47 адсотка, супраць усіх – 3,42 адсотка.

Усяго ў выбарах у вобласці прынялі ўдзел 86,39 працэнта выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.

Традыцыйна найбольшай актыўнасцю вылучаюцца сельскія раёны. У ліку лідараў Бешанковіцкі, Докшыцкі, Расонскі, Шаркаўшчынскі раёны, дзе яўка перавысіла 90%. У Віцебску гэты паказчык крыху ніжэйшы за сярэдні па вобласці і ў разрэзе раёнаў пакуль выглядае так: у Чыгуначным раёне прынялі ўдзел у галасаванні больш за 85,6 працэнта выбаршчыкаў, Кастрычніцкім – 83,6 працэнта, Першамайскім – 80,8 працэнта. Што тычыцца галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка (дома), то ў абласным цэнтры такой магчымасцю скарысталіся прыкладна ад 20 да 40 чалавек на кожным участку для галасавання. У сельскай мясцовасці па аб'ектыўных прычынах такіх выбаршчыкаў аказалася ў разы больш: на асобных участках іх колькасць перавысіла 200 чалавек. Гэта накладвала дадатковую сур'ёзную нагрузку на членаў участковых камісій, з якой яны годна справіліся, канстатаваў Дзмітрый Хома.

На Віцебшчыне ў цэлым кампанія прайшла спакойна ў святочнай атмасферы пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў. Гэта стала вынікам вялізнага аб'ёму праведзенай работы арганізатарамі выбараў, у тым ліку мясцовымі органамі ўлады і членамі тэрытарыяльных камісій, асабліва ўчастковых выбаркамаў.

Падчас датэрміновага галасавання, а таксама ў асноўны дзень выбараў якіх-небудзь здарэнняў або грубых парушэнняў грамадскага парадку на ўчастках не зафіксавана. Выбарчым камісіям былі створаны камфортныя і бяспечныя ўмовы працы, за што Дзмітрый Хома асобна падзякаваў прадстаўнікам праваахоўнага блока.

Да спіса