Выбары членаў верхняй палаты Парламента праходзяць падчас сумеснага пасяджэння дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню.
У пасяджэнні бяруць удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч, члены прэзідыума і аблвыканкама. У вялікай зале Віцебскага аблвыканкама сабраўся 371 дэпутат з 679, якія прыехалі з усіх куткоў Прыдзвіння. Кандыдаты ў Члены Савета Рэспублікі ад Віцебскай вобласці знаёмяць прысутных са сваімі біяграфіямі, праграмамі.
Сярод васьмі кандыдатаў - вядомыя, якія карыстаюцца аўтарытэтам людзі, таленавітыя кіраўнікі, якія валодаюць выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі. На іх плечы будзе ўскладзена важная місія сувязі рэгіёна, ад якога яны вылучаны, з вышэйшымі эшалонамі ўлады краіны, міністэрствамі, ведамствамі.
Да спіса