Навіны рэгіёна
06.03.2020

У Віцебску адкрыўся цэнтр STEM-адукацыі для педагогаў

У Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адкрыўся рэгіянальны цэнтр педагагічнай STEM-адукацыі. Сярод задач цэнтра - распаўсюджванне станоўчага вопыту сучаснай STEM-адукацыі ў паўночным рэгіёне, работа з педагогамі вобласці па папулярызацыі гэтага напрамку. У цэнтры ў розных формах настаўнікаў будуць навучаць робататэхніцы, праграміраванню, 3D-мадэляванню, дапоўненай і віртуальнай рэальнасці і іншым напрамкам інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Да спіса