Навіны рэгіёна
03.01.2025

Спецыяльнай прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» Прэзідэнта Беларусі ўдастоена Віцебская СДЮШАР №1

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта «Беларускі спартыўны Алімп» прысуджана калектыву Віцебскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 1.


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 снежня падпісаў Указ № 485 аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2024 года, паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.

Прэмія прысуджана за значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіццю фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы.

Віцебская СДЮШАР № 1 уваходзіць у лік асноўных баз для падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву нацыянальных і зборных каманд краіны па скачках на батуце і іншых гімнастычных відах спорту (у 2024 годзе ў іх склад уключана 40 спартсменаў - навучэнцаў школы). У скачках на батуце выхаванцамі школы заваяваны тры залатыя алімпійскія медалі: Уладзіславам Ганчаровым (у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра) і Іванам Літвіновічам (у 2021 годзе ў Токіа і ў 2024-м у Парыжы).

Да спіса