Навіны рэгіёна
30.07.2020

Рэканструяваны Палац культуры адкрылі ў Оршы

Гарадскі Палац культуры 29 ліпеня ўрачыста адкрылі пасля рэканструкцыі ў Оршы. Рамонт тут ішоў 10 месяцаў. За гэты час рабочыя зрабілі дах, сеткі каналізацыі, электразабеспячэнне, вадаправод. Спецыялісты ўцяплілі фасад будынка, аднавілі ўнутры і звонку ляпніну, стварылі безбар'ернае асяроддзе. Ва ўстанову культуры закупілі новае абсталяванне.
Да спіса