Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 46 аб узнагароджанні Ордэнам Маці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных - садавод Талачынскага кансервавага завода Ірына Валяватая, швачка ЗАТ "Калінка" Алена Башура, інжынер ААТ "Барысаўскі ДАК" Галіна Гумянюк, машыніст крана вытворчага прадпрыемства "Універсал-Літ" Салігорска Лія Жаўнерык, аператар машыннага даення ААТ "Кухчыцы" Клецкага раёна Валянціна Конан, майстар філіяла "Торфабрыкетны завод "Сяргеевіцкае" прадпрыемства "Мінгаз" Кацярына Міськова, стаматолаг-хірург філіяла нумар 2 Заслаўскай гарадской бальніцы Вікторыя Пятроўская.
Усяго Ордэна Маці ўдастоены 70 жыхарак Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей Беларусі.-0-
Да спіса