Бел
Выпускнік віцебскай гімназіі стаў прызёрам міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы
Вызначыўся выпускнік гімназіі № 8 Віцебска Андрэй Сабаленка, які выйграў бронзавы медаль, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі Беларусі.
Усяго прадстаўнікі Беларусі на гэтых інтэлектуальных спаборніцтвах выйгралі 4 бронзавыя ўзнагароды. Таксама вызначыліся навучэнцы і выпускнік агульнаадукацыйных устаноў Гомеля.
Прэстыжнае інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла з 1 па 8 верасня ў егіпецкай Александрыі. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел 370 чалавек з 94 краін. Усе выпрабаванні адбыліся на пляцоўцы арабскай акадэміі навукі, тэхналогій і марскога транспарту.
Фота прэс-службы Міністэрства адукацыі Беларусі.
Да спіса