Навіны рэгіёна
17.07.2024

Сяргей Ляўковіч правёў асабісты прыём у Віцебску

Асабісты прыём грамадзян правёў памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч.


Стан дарог, афармленне правоў на жылы дом, дзейнасць садаводчага таварыства, няпростыя міжасобасныя адносіны – з гэтымі і іншымі пытаннямі прыйшлі на прыём да памочніка прэзідэнта жыхары абласнога цэнтра і Віцебскага раёна. Некаторыя з узнятых грамадзянамі пытанняў былі вырашаны ў ходзе прыёму, які праходзіў з удзелам кіраўнікоў розных структур, з астатнімі будуць разбірацца па даручэнні Сяргея Ляўковіча камісіі кампетэнтных спецыялістаў.

Да спіса